Распрацаваны магчымыя сцэнары зніжэння выкідаў СО2 для Рэспублікі Беларусь - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Распрацаваны магчымыя сцэнары зніжэння выкідаў СО2 для Рэспублікі Беларусь

18 сакавіка 2021

У 2016 годзе Рэспубліка Беларусь ратыфікавала Парыжскае пагадненне па клімаце і ўзяла на сябе абавязацельства па скарачэнні выкідаў парніковых газаў: скараціць аб’ём выкідаў CO2 на 28 % да 2030 года ў параўнанні з узроўнем 1990 года.

Гэтыя абавязацельствы выкананы датэрмінова: у 2018 годзе скарачэнне выкідаў парніковых газаў склала 33 % адносна 1990 года.

У сувязі з гэтым каманда экспертаў па Нацыянальна вызначаным укладзе (НВУ) распрацавала і прадставіла на разгляд магчымыя сцэнары для вызначэння больш амбіцыйнай мэты па скарачэнні выкідаў парніковых газаў у Рэспубліцы Беларусь да 2030 года. На рабочай сустрэчы прадстаўнікі ЕС, ПРААН, Мінпрыроды, іншых міністэрстваў і падначаленых арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, навуковай супольнасці, міжнародныя і нацыянальныя эксперты па НВУ абмеркавалі тэхнічныя і эканамічныя перспектывы планавання, якія закладаюцца ў кожны з сцэнарыяў зніжэння выкідаў CO2.

Скарачэнне выкідаў парніковых газаў з’яўляецца неабходнай умовай для дасягнення Мэты устойлівага развіцця 13 «Барацьба са змяненнем клімату».

Фота: minpriroda.gov.by

КАРТА САЙТА