Распрацаваны папярэдні План мерапрыемстваў па стварэнні сістэмы вугляроднага рэгулявання ў Рэспубліцы Беларусь

У сакавіку 2021 года Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і нацыянальнымі экспертамі распрацавала папярэдні План мерапрыемстваў па стварэнні сістэмы вугляроднага рэгулявання ў Рэспубліцы Беларусь.
Сістэмныя меры, якія прадугледжаныя ў Плане, падтрымаюць канкурэнтаздольнасць айчыннай прадукцыі на глабальных рынках, якія пераходзяць да больш экалагічных тэхналогій. У прыватнасці, Еўрапейскі саюз з 2023 года ўводзіць вугляродны падатак на імпарт тавараў. Гэта адна з формаў падатку на забруджванне навакольнага асяроддзя, які спаганяецца са зместу вугляроду ў паліве – перш за ўсё ў вугле, нафце, бензіне і прыродным газе − як правіла, у транспартным і энергетычным сектарах.