Распрацоўка планаў дзеянняў па ўстойліваму энергетычнаму развіцці і клімаце – важны элемент дасягнення МУР - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Распрацоўка планаў дзеянняў па ўстойліваму энергетычнаму развіцці і клімаце – важны элемент дасягнення МУР

17 лютага 2021

У Беларусі 53 гарады далучыліся да ініцыятывы «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі», якая ўцягвае мясцовыя органы ўлады ў забеспячэнне энергетычнай і экалагічнай устойлівасці. Згодна з Пагадненнем, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы абавязваюцца скараціць выкіды СО2, па меншай меры, на 30% да 2030 года. Для рэалізацыі ўзятых на сябе абавязацельстваў па скарачэнні выкідаў парніковых газаў распрацоўваюцца планы дзеянняў па ўстойліваму энергетычным развіцці і клімаце.

У рамках праекта ГЭФ-ПРААН-Мінпрыроды «Зялёныя гарады» было падрыхтавана метадычнае кіраўніцтва па распрацоўцы плана дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце. Кіраўніцтва дазваляе аўтаматызаваць разлік неабходных паказчыкаў, ацаніць неабходныя капітальныя выдаткі ў інфраструктуру і вызначыць прыярытэтныя праекты, накіраваныя на зніжэнне выкідаў парніковых газаў. Спампаваць кіраўніцтва можна па спасылцы, пачытаць падрабязней пра праект «Зялёныя гарады» – на сайце greencities.by.

Распрацоўка планаў дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце з’яўляецца важным укладам у дасягненне Мэт устойлівага развіцця 7 «Недарагая і чыстая энергія», 11 «Устойлівыя гарады і населеныя пункты», 13 «Барацьба са змяненнем клімату».

КАРТА САЙТА