7 красавіка 2021
Развіццё інфраструктуры ў інавацыйнай дзейнасці і стварэнне навукова-тэхнічных паркаў з’яўляецца важным укладам у дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі ды інфраструктура». У Беларусі створаныя тэхнапаркі ва ўсіх абласных цэнтрах і некаторых іншых гарадах – агулам іх 18. Вынік іх дзейнасці – устойлівы рост аб’ёмаў вырабленай рэзідэнтамі інавацыйнай і высокатэхналагічнай прадукцыі.
У тэхнапарках магчымая любая навуковая, навукова-вытворчая, інавацыйная дзейнасць. Сярод іх ёсць тыя, што спецыялізуюцца на канкрэтных напрамках, напрыклад, біятэхналогіях. Інжынерныя тэхнапаркі збіраюць вакол сябе перспектыўныя малыя інавацыйныя прадпрыемствы і дапамагаюць ім пашыраць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі і ствараць працоўныя месцы. Ва ўніверсітэцкіх навукова-тэхналагічных парках рэалізуюцца праекты выпускнікоў ВНУ. Тэхнапаркі гуляюць важную ролю ў стымуляванні інавацыйнага прадпрымальніцтва, аказваючы тэхналагічныя і бізнэс-паслугі па развіцці і арганізацыі вытворчасці стваральнікам стартапаў вынаходнікам і навукоўцам. Дзякуючы гэтаму тэхнапаркі становяцца важным элементам дзяржаўнай палітыкі ў сферы развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і інавацый.
Больш падрабязна аб развіцці тэхнапаркаў у Беларусі можна пачытаць у матэрыяле Белта.
КАРТА САЙТА