Рэгіянальнае развіццё, стварэнне высокатэхналагічных галін і развіццё інфраструктуры для інвестыцый – важныя напрамкі развіцця Беларусі на 2021–2025 гады

Асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады былі адобраныя на VI Усебеларускім народным сходзе. Важнымі задачамі на найбліжэйшую пяцігодку з’яўляюцца рэгіянальнае развіццё, стварэнне высокатэхналагічных галін і развіццё інфраструктуры для інвестыцый. Рашэнне гэтых задач ўнясе значны ўклад у дасягненне Беларуссю Мэт устойлівага развіцця.
Асноўная мэта рэгіянальнага развіцця – максімальнае раскрыццё патэнцыялу кожнага рэгіёну і скарачэнне разрыву ва ўзроўні і якасці жыцця людзей. Для гэтага распрацоўваюцца меры стымулявання развіцця тэрыторый у залежнасці ад спецыялізацыі, кампетэнцыі і іх патэнцыялу, а таксама меры па прыцягненні інвестыцый.
Для развіцця інфраструктуры інвестыцый у цяперашні час ідзе распрацоўка Нацыянальнага інфраструктурнага плана Беларусі. Гэта навацыя ў развіцці рэгіёнаў, у ім сабрана і прааналізавана патрэба ў інфраструктуры. План размесцяць на сайце Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі для пошуку інвестараў.
Асаблівы акцэнт у Праграме зроблены на стварэнні і развіцці пяці новых высокатэхналагічных галін: электраіндустрыі, біятэхналогій, фармацэўтыкі, робататэхнікі, вытворчасці кампазітных матэрыялаў.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на sb.by.