Рэгіянальны Форум па ўстойлівым развіцці - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Рэгіянальны Форум па ўстойлівым развіцці

31 сакавіка 2023

29 і 30 сакавіка 2023 года у Жэневе праходзіў штогадовы Рэгіянальны Форум па ўстойлівым развіцці, арганізаваны Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН для краін рэгіёну. Тэма Форума ў гэтым годзе: «Забеспячэнне рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ў рэгіёне ЕЭК у часы шматлікіх крызісаў».

Рэспубліка Беларусь прыняла ўдзел у разглядзе працэсаў устойлівага развіцця, маніторынгу прагрэсу і вызначэнні абласцей для пераўтваральных дзеянняў дасягнення МУР.

Выступленні начальніка Галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ірыны Вялічкі на мерапрыемствах рэгіянальнага Форума па ўстойлівым развіцці даступныя па спасылках:

Пленарнае пасяджэнне «На паўдарогі да 2030 года – паскарэнне пераўтварэнняў для дасягнення МУР у рэгіёне ЕЭК».

Пасяджэнне сегмента высокага ўзроўню «Забеспячэнне рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ў рэгіёне ЕЭК ААН ва ўмовах шматлікіх крызісаў».

КАРТА САЙТА