1

Рэспубліка Беларусь падтрымала стварэнне міжнароднай цыфравой кааліцыі

20 верасня 2021 года Беларусь прыняла ўдзел у сустрэчы «Партнэрства для падлучэння», якая прайшла ў рамках 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. На сустрэчы было абвешчана пра пачатак працы цыфравой кааліцыі «Партнэрства для падлучэння» (Partner2Connect).

Беларусь прадставіла інфармацыю аб развіцці перспектыўных сучасных тэхналогій з улікам Мэтаў ўстойлівага развіцця, рэкамендацый Міжнароднага саюза электрасувязі і перадавога міжнароднага вопыту.

Галоўнай задачай цыфравой кааліцыі з’яўляецца рэалізацыя сумесных праектаў, накіраваных на далейшае развіццё тэлекамунікацыйнай інфраструктуры, лічбавых сэрвісаў, фарміраванне лічбавых экасістэм, стымуляванне інвеставання. Узаемадзеянне па ўказаных напрамках уносіць істотны ўклад у дасягненне Мэтаў ўстойлівага развіцця 8, 9, 11, 17 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй пра сустрэчу «Партнэрства для падлучэння» можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.mpt.gov.by/ru/news/20-09-2021-7487.