Рэспубліка Беларусь прымае ўдзел у міжнароднай Канферэнцыі па нацыянальнаму патэнцыялу ў галіне ацэнкі

З 22 па 24 кастрычніка ў Хургадзе (Егіпет) праходзіць міжнародная канферэнцыя па нацыянальным патэнцыяле ў галіне ацэнкі (2019 International Conference on National Evaluation Capacities). Слоганам канферэнцыі з’яўляецца «Не пакідаючы нікога ўбаку: ацэнка да 2030 года», у ёй удзельнічае больш за 500 чалавек – прадстаўнікоў урадаў і парламентаў розных краін, міжнародных арганізацый у галіне развіцця і арганізацый, якія ажыццяўляюць ацэнку. Прадстаўніком Рэспублікі Беларусь на Канферэнцыі была Намеснік Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь А. І. Кухарэвіч.
Мэты ўстойлівага развіцця азначаюць, што нацыянальныя ўрады будуць самастойна вызначаць і ацэньваць свае задачы і індыкатары ў дасягненні мэтаў. Каб да 2030-га дасягнуць Мэтаў ўстойлівага развіцця, кожная краіна павінна праводзіць ацэнку і аналіз прагрэсу ў дасягненні мэтаў і асвятлення дасягненняў і праблем на гэтым шляху. Гэта будзе спрыяць павышэнню падсправаздачнасці, транспарэнтнасці і прыняцця рашэнняў.
Пасяджэнні канферэнцыі будуць арганізаваны па трох узаемазвязаных кірунках:
- Умацаванне нацыянальных сістэм ацэнкі: прагрэс і партнёрскія сувязі;
- Практыка ацэнкі і МУР: людзі, росквіт планеты, мір і партнёрства ў інтарэсах факталагічна абгрунтаванага развіцця;
- Пераўтварэнне ацэнкі ў мэтах трансфармацыйнага развіцця (новыя тэндэнцыі ў галіне ацэнкі).
Сачыць за канферэнцыяй можна ў Твітэры па хештегу #NECdev, таксама можна далучыцца да жывой трансляцыі, азнаёміцца з профілямі краін, якія ажыццяўляюць нацыянальную ацэнку, і прайсці самаацэнку онлайн.