Рэспубліка Беларусь прыняла ўдзел у 74-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Рэспубліка Беларусь прыняла ўдзел у 74-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя

4 чэрвеня 2021

Штогадовы форум Сусветнай арганізацыі аховы здароўя прайшоў у анлайн-фармаце з удзелам 194 краін свету, у тым ліку Рэспублікі Беларусь. Асноўная ўвага на сесіі была нададзеная барацьбе з пандэміяй COVID-19 і прадухіленню новых надзвычайных сітуацый. Лозунгам сесіі стаў лозунг «Пакончыць з пандэміяй і папярэдзіць наступную: пабудуем разам больш здаровы, бяспечны і справядлівы свет!».

Акрамя таго, на сесіі абмеркавалі рэалізацыю Мэт устойлівага развіцця і пастаўленых СААЗ Мэт «трох мільярдаў» – павелічэнне на адзін мільярд:

  • колькасці атрымальнікаў павышанай абароны ад надзвычайных сітуацый у галіне аховы здароўя,
  • колькасці людзей, якіх ахоплівае агульнанацыянальная праграма забеспячэння здароўя;
  • колькасці насельніцтва, здароўе і дабрабыт якога палепшацца.

Відэазапісы выступленняў даступныя на сайце Сусветнай асамблеі аховы здароўя.

Барацьба з эпідэміямі інфекцыйных захворванняў, садзейнічанне даследаванням і распрацоўцы вакцын, забеспячэнне ўсеагульнага ахопу паслугамі аховы здароўя з’яўляюцца задачамі Мэты ўстойлівага развіцця 3 «Добрае здароўе і дабрабыт для ўсіх».

Фота: who.int

КАРТА САЙТА