Рэспубліка Беларусь прыняла ўдзел у мерапрыемстве высокага ўзроўню «Культура і ўстойлівае развіццё» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Рэспубліка Беларусь прыняла ўдзел у мерапрыемстве высокага ўзроўню «Культура і ўстойлівае развіццё»

11 чэрвеня 2021

21 мая 2021 г. у зале Генеральнай Асамблеі ААН у партнёрстве з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) адбылося мерапрыемства высокага ўзроўню па культуры і ўстойліваму развіццю. Удзельнікі мерапрыемства, уключаючы прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь, падзяліліся вопытам прыняцця антыкрызісных мер, накіраваных на захаванне культурнага асяроддзя ў перыяд пандэміі, а таксама абмеркавалі, якім чынам інвестыцыі ў крэатыўную эканоміку могуць стымуляваць аднаўленне пасля пандэміі.

У межах мерапрыемства адбылася трансляцыя відэазвароту намесніка міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерыя Грамады, у якім ён праінфармаваў аб мерах па падтрымцы сферы культуры і супрацьэпідэмічных мерах, што рэалізуюцца Рэспублікай Беларусь.

Культуры належыць пераўтваральная роля акселератара дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Культурны складнік уключаны ў большасць МУР, якія тычацца якаснай адукацыі, устойлівага развіцця гарадоў, аховы навакольнага асяроддзя, эканамічнага росту, устойлівых мадэляў спажывання і вытворчасці, пабудовы мірных і інклюзіўных таварыстваў, гендэрнай роўнасці і харчовай бяспекі. Больш падрабязна з інфармацыяй пра культуру і ўстойлівае развіццё можна азнаёміцца на сайце ААН па спасылцы.

КАРТА САЙТА