1

Рэспубліка Беларусь прыняла ўдзел у Сусветным Форуме гарадоў

8–13 лютага 2020 года ў Абу-Дабі прайшла дзясятая сесія Сусветнага Форуму гарадоў. Тэма гэтага года – «Гарады магчымасцяў: злучэнне культуры і інавацый».

Мэты ўстойлівага развіцця сталі важнай часткай Форуму – ім прысвяцілі асобную інтэрактыўную выставачную прастору. Мэта ўстойлівага развіцця 11 накіраваная на стварэнне інклюзіўных, бяспечных, жыццяздольных і ўстойлівых гарадоў і абшчын. Гэта стыкоўны вузел для іншых мэтаў, паколькі большая частка ўстойлівага развіцця можа адбывацца ў гарадах і можа быць паскораная за кошт дзеянняў у гарадах.

Сусветны Форум гарадоў быў заснаваны ў 2001 г. Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый для разгляду адной з найбольш надзённых праблем, якія стаяць сёння перад светам: хуткай урбанізацыі і яе ўздзеяння на супольнасці, гарады, эканоміку, змяненне клімату і палітыку. Форум, які склікае ААН-Хабітат, з’яўляецца адкрытай і інклюзіўнай платформай высокага ўзроўню для вырашэння праблем устойлівай урбанізацыі.

Сёлета ў Сусветным Форуме гарадоў прынялі ўдзел больш за 18 тысяч дэлегатаў з 168 краін свету, у тым ліку і прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь. Намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Аляксей Ананіч выступіў на форуме з дакладам «Аб горадабудаўнічай палітыцы ў Рэспубліцы Беларусь і выкананні Новай Праграмы развіцця гарадоў».

Паглядзець відэа выступленняў можна на Youtube-канале Форуму. Таксама можна вывучыць фінальную праграму дэкларуемых дзеянняў, якую прынялі ўдзельнікі форуму.

Фота: wuf.unhabitat.org