Рэспубліка Беларусь выступіла адным з арганізатараў канферэнцыі «Выкарыстанне міжрэгіянальнай інтэграцыі для дасягнення Мэт устойлівага развіцця» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Рэспубліка Беларусь выступіла адным з арганізатараў канферэнцыі «Выкарыстанне міжрэгіянальнай інтэграцыі для дасягнення Мэт устойлівага развіцця»

25 мая 2021

Беларусь, Барбадас і Канферэнцыя ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД) выступілі суарганізатарамі анлайн-канферэнцыі высокага ўзроўню «Выкарыстанне міжрэгіянальнай інтэграцыі для дасягнення Мэт устойлівага развіцця».

На канферэнцыі абмеркавалі ініцыятыву Беларусі «інтэграцыя інтэграцый» і магчымасці яе рэалізацыі на глабальным узроўні. Ініцыятыва нацэленая на ўсталяванне ўстойлівых кантактаў і дыялогу, абмен найлепшымі практыкамі па ўзаемадзеянні паміж рознымі інтэграцыйнымі групамі.

Мэта ініцыятывы Беларусі – падштурхнуць рэгіянальныя інтэграцыйныя структуры і ўваходныя ў іх дзяржавы-члены да абмену думкамі аб выпрацоўцы калектыўных рашэнняў на агульныя выклікі, у тым ліку звязаныя з пандэміяй COVID-19. Ініцыятыва закліканая на практыцы наладзіць супрацоўніцтва паміж рознымі інтэграцыйнымі праектамі. Гэты працэс можа атрымаць далейшае развіццё на канферэнцыі ЮНКТАД-15, 7-м Сусветным інвестыцыйным форуме ў Абу-Дабі сёлета, на сесіях Генеральнай Асамблеі ААН і іншых міжнародных пляцоўках. Ён паслужыць агульнай мэтай для большай узаемасувязі і гарманізацыі інтэграцыйных эканамічных праектаў у кантэксце выканання Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

КАРТА САЙТА