Рэспубліканская акцыя «Аднавім лясы разам!» пройдзе ў Беларусі

З 23 сакавіка па 20 красавіка 2024 г. у Беларусі будзе праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя «Аднавім лясы разам!».
Прыняць удзел у акцыі можа любы жадаючы – прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў адукацыі, неабыякавыя жыхары. Каб далучыцца да акцыі неабходна звярнуцца ў бліжэйшыя лесагаспадарчыя ўстановы і лясніцтвы, дзе вас забяспечаць пасадачным матэрыялам і пакажуць участак для пасадкі лясных культур.
Правядзенне рэспубліканскай акцыі «Аднавім лясы разам!» уносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 15 і іншых МУР.
Запіс інфармацыйнага семінара аб Конкурсе пілотных ініцыятыў па МУР у Магілёве даступны па спасылцы.