Рэспубліканскі адукацыйны праект «Урокі ўстойлівага развіцця» рэалізуецца ў Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Рэспубліканскі адукацыйны праект «Урокі ўстойлівага развіцця» рэалізуецца ў Беларусі

27 верасня 2022

26 верасня 2022 года Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка запусціў рэспубліканскі адукацыйны праект «Урокі ўстойлівага развіцця» для навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці.

Праект прадугледжвае правядзенне штотыднёвых онлайн сесій з лічбавымі ўрокамі аб Мэтах устойлівага развіцця, вывучыўшы якія ўдзельнікі змогуць самастойна правесці свае першыя «ўстойлівыя» ўрокі і пазнаёміць з Мэтамі ўстойлівага развіцця вучняў сваіх школ і гімназій.

Фінальным этапам праекта стане правядзенне рэспубліканскага конкурсу «Юныя сябры МУР».

Правядзенне рэспубліканскага адукацыйнага праекта «Урокі ўстойлівага развіцця» зробіць важны ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

КАРТА САЙТА