Рэспубліканскі конкурс «Юныя сябры МУР» праходзіць у Беларусі

У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка ў рамках рэспубліканскага адукацыйнага праекта «Урокі ўстойлівага развіцця» стартаваў рэспубліканскі конкурс «Юныя сябры Мэт устойлівага развіцця».
Конкурс накіраваны на рэалізацыю сацыяльна-значнай ініцыятывы (акцыі, праекта і інш.), з мэтай прасоўвання МУР навучэнцамі профільных класаў педагагічнай накіраванасці. Конкурс складаецца з двух этапаў:
- I этап праводзіцца да 3 сакавіка 2023 года;
- II этап праводзіцца да 25 траўня 2023 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб умовах і тэрмінах правядзення конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы.
Правядзенне рэспубліканскага конкурсу «Юныя сябры Мэт устойлівага развіцця» ўнясе важны ўклад у рэалізацыю Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.