Рэспубліканскі марафон моладзі і студэнцтва стартаваў у Беларусі

23–29 чэрвеня 2025 года ў Беларусі пад слоганам «Усё залежыць ад нас» праходзіць Рэспубліканскі марафон моладзі і студэнцтва.
Марафон стартуе ў Мінску, а затым пройдзе ў кожнай вобласці краіны: 24 чэрвеня – Брэсцкая вобласць, 25 чэрвеня – Магілёўская вобласць, 26 чэрвеня – Віцебская вобласць, 27 чэрвеня – Мінская вобласць, 28 чэрвеня – Гродзенская вобласць, 29 чэрвеня – Гомельская вобласць.
Праграма яго правядзення ўключае квэсты, турніры, семінары, лекцыі, конкурсы, акцыі па добраўпарадкаванні і іншыя мерапрыемствы па пяці ключавых блоках:
- «Рытм руху»: спорт, здаровы лад жыцця і актыўнасць;
- «Тэхналогіі заўтрашняга дня»: навука, інавацыі і тэхналогіі;
- «Арт прарыў»: прастора для творчага самавыяўлення;
- «Сіла спадчыны»: патрыятызм, гісторыя і захаванне спадчыны;
- «Твая тэрыторыя»: экалогія, добраўпарадкаванне і гарадское асяроддзе.
Фінальным пунктам марафону стане Дзень моладзі і студэнцтва, які штогод праводзіцца ў Беларусі ў апошнюю нядзелю чэрвеня. Гэта свята аб’ядноўвае студэнцкую і працуючую моладзь на аснове лепшых традыцый пераемнасці маладзёжных рухаў.
Правядзенне Рэспубліканскага марафону моладзі і студэнцтва садзейнічае ўключэнню маладых людзей у жыццё краіны і ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.