Рэспубліканскі юніёрскі лясны конкурс «Квітней, мой лес» пройдзе ў Беларусі

З мэтай падтрымкі таленавітай моладзі і прыцягнення ўвагі да праблем захавання прыродных рэсурсаў Беларусі, Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь сумесна з дзяржаўнымі вытворчымі лесагаспадарчымі аб’яднаннямі праводзіць Рэспубліканскі юніёрскі лясны конкурс «Квітней, мой лес».
Каб прыняць удзел у конкурсе, навучэнцам школьных лясніцтваў і ўстаноў адукацыі неабходна накіраваць у адрас дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб’яднанняў заяву на ўдзел і рэферат па тэматыцы намінацый:
- «Устойлівае лесакіраванне»;
- «Экалогія лясных раслін»;
- «Экалогія лясных жывёл».
Пераможцы рэспубліканскага конкурсу будуць аб’яўлены 20 мая 2022 года ў рамках вучнёўскай навукова-практычнай канферэнцыі і атрымаюць магчымасць удзелу на Міжнародным юніёрскім лясным конкурсе.
Правядзенне конкурсу садзейнічае фарміраванню беражлівых адносін да лесу і яго насельнікаў, развіццю навыкаў лясной доследнай справы і робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 12, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыі аб конкурсе «Квітней, мой лес» можна азнаёміцца па спасылцы: https://mlh.by/press-service/news/8291/.