Сацыялагічнае даследаванне чаканняў грамадства ад будучай пяцігодкі праводзіцца ў Беларусі

З 4 па 21 красавіка 2025 года ў Беларусі праводзіцца маштабнае сацыялагічнае даследаванне «Чаканні грамадства і прыярытэты развіцця на будучую пяцігодку».
Даследаванне ўключае традыцыйнае апытанне і анлайн-апытанне грамадзян Беларусі.
Рэспубліканскае апытанне насельніцтва праводзіцца Цэнтрам сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ метадам пакватэрнага інтэрв’ю сярод насельніцтва Беларусі ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшых. Усяго будзе апытана 1500 чалавек.
Анлайн-апытанне «Пяцігодка якасці» арганізаванае з дапамогай анлайн-платформы «Народная пяцігодка» і ўяўляе сабой інавацыйны інструмент для вывучэння грамадскай думкі. Анлайн апытанне ідэнтычна рэспубліканскаму апытанню ў афлайн-фармаце і з’яўляецца дадаткам да традыцыйных метадаў збору сацыялагічнай інфармацыі. Плануецца апытаць анлайн не менш як 25 тыс. чалавек.
Таксама ў вынікі даследавання ўвойдзе абагульненне прапаноў грамадзян з анлайн-платформы «Народная пяцігодка». Перавага платформы ў тым, што яна простая і даступная. Зайсці на яе можна з любой прылады, ніякіх абмежаванняў для карыстачоў не прадугледжана. Удзел у рабоце платформы ананімны. На дадзены момант на ёй зарэгістравана ўжо больш за 3 тыс. прапаноў.
Правядзенне даследавання «Чаканні грамадства і прыярытэты развіцця на будучую пяцігодку» зробіць унёсак у фармаванне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026 – 2030 гады.