Семінар па пытаннях дзяржаўна-прыватнага партнёрства адбыўся ў Мінску

9 лістапада 2023 года ў Мінску адбыўся семінар па ацэнцы інфраструктурных праектаў з выкарыстаннем метадалогіі ЕЭК ААН «Дзяржаўна-прыватнае партнёрства для дасягнення мэт устойлівага развіцця».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, банкаў, міжнародных арганізацый.
Падчас семінара эксперты ЕЭК ААН прэзентавалі падагульняючыя справаздачы па ацэнцы інфраструктурных праектаў, а таксама абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва з Еўразійскім банкам развіцця па падрыхтоўцы праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў Беларусі.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб семінары можна азнаёміцца па спасылцы.