Штогод у Беларусі распрацоўваюцца дзясяткі відаў інавацыйнай прадукцыі

Інавацыйнае развіццё ўваходзіць у лік важнейшых прыярытэтаў Рэспублікі Беларусь. Штогод у краіне распрацоўваюцца дзясяткі відаў інавацыйнай прадукцыі. Інавацыйныя праекты па стварэнню новых вытворчасцей, якія адпавядаюць прыярытэтным напрамкам навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021-2025 гады, а таксама стратэгічныя мэты інавацыйнага развіцця і шляхі іх дасягнення замацаваны ў Дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2020 гады. Некалькі значных распрацовак плануецца завяршыць у 2023 годзе, у іх ліку комплекс на базе беспілотнага лятальнага апарата для прымянення сродкаў аховы раслін у сельскай гаспадарцы, электробус для перавозкі пасажыраў у аэрапортах і інш. Важнай задачай на 2023 год з’яўляецца таксама распрацоўка комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу.
Развіццё інавацыйнай дзейнасці з’яўляецца важным укладам у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб інавацыйным развіцці можна азнаёміцца па спасылцы.