Сістэма незалежнай ацэнкі сертыфікацыі будзе створана ў Беларусі да 2025 года - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Сістэма незалежнай ацэнкі сертыфікацыі будзе створана ў Беларусі да 2025 года

6 мая 2022

Інавацыі задаюць імклівы тэмп развіцця эканомікі і забяспечваюць попыт на высокакваліфікаваныя кадры. Прадпрыемствы змушаныя падладжвацца пад змены, змяняць сваю сістэму падрыхтоўкі кадраў і фармаваць запыты да сістэмы прафадукацыі. Адукацыйныя ўстановы для забеспячэння сваёй канкурэнтаздольнасці таксама павінны працаваць на апярэджанне і рыхтаваць спецыялістаў з кампетэнцыямі, якія будуць запатрабаваны ў будучыні.

Асноўным арыенцірам у фарміраванні нацыянальнай сістэмы кваліфікацыі ў Беларусі з’яўляецца стварэнне сістэмы незалежнай ацэнкі сертыфікацыі. Вынікам гэтай работы стане ўстараненне дыспрапорцыі паміж сферай прафесійнай адукацыі і патрабаваннямі наймальнікаў. Гэта паступовая замена кваліфікацыйных даведнікаў на прафесійныя стандарты, новы падыход да падрыхтоўкі кадраў і незалежнай ацэнкі іх кваліфікацый, а ўвогуле — павышэнне ўзроўню эканомікі і, адпаведна, дабрабыту грамадзян. Пры незалежнай ацэнцы работнік зможа пацвердзіць свае ўменні і навыкі, атрыманыя па-за сістэмай фармальнай адукацыі, і атрымаць сертыфікат, які дае права на працаўладкаванне.

Стварэнне сістэмы незалежнай ацэнкі сертыфікацыі дасць магчымасць забяспечыць мабільнасць усіх катэгорый працоўных рэсурсаў, а таксама ўнясе істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/society/view/pavljuchenko-nazrela-neobhodimost-sovershenstvovat-natsionalnuju-sistemu-kvalifikatsij-499391-2022/.

КАРТА САЙТА