Скарачэнне выкідаў парніковых газаў – неабходная ўмова дасягнення МУР 13 - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Скарачэнне выкідаў парніковых газаў – неабходная ўмова дасягнення МУР 13

23 кастрычніка 2020

2019 год стаў другім самым цёплым годам за гісторыю назіранняў і заканчэннем самага цёплага дзесяцігоддзя (2010-2019 гады) за ўсю гісторыю назіранняў. У 2019 годзе былі зафіксаваныя новыя рэкордныя ўзроўні вуглякіслага газу (CO2) і іншых парніковых газаў у атмасферы. Прыняцце тэрміновых мер па барацьбе са змяненнем клімату і яго наступствамі з’яўляецца адной з задач Мэты ўстойлівага развіцця 13.

У 2016 годзе Рэспубліка Беларусь далучылася да Парыжскага пагаднення, а раней – да Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату і Кіёцкага пратаколу. Беларусь узяла на сябе абавязацельствы забяспечыць да 2030 года скарачэнне выкідаў парніковых газаў не менш чым на 28% ад узроўню 1990-га. Для рэалізацыі Парыжскага пагаднення па клімаце прадугледжана распрацоўка нацыянальнай стратэгіі доўгатэрміновага развіцця Беларусі з нізкім узроўнем выкідаў парніковых газаў на перыяд да 2050 года. Стратэгію падрыхтуе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь сумесна з зацікаўленымі на працягу 2021-2022 гадоў.

Уклад у скарачэнне выкідаў парніковых газаў – гэта развіццё аднаўляльных крыніц энергіі, прымяненне энергаэфектыўных тэхналогій, павелічэнне лясістасці, развіццё электратранспарту, які, акрамя памяншэння выкідаў у атмасферу, зніжае ўзровень шуму і павышае якасць жыцця ў гарадскім асяроддзі.
 

КАРТА САЙТА