Стартап-форум прайшоў у Магілёве - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Стартап-форум прайшоў у Магілёве

20 снежня 2022

16 снежня 2022 года ў Магілёве прайшоў ХVI стартап-форум «Mogilev Invest Day», які даў магчымасць аўтарам самых перспектыўных ідэй заявіць аб сваім праекце, пагутарыць з экспертамі, знайсці ментараў і атрымаць інвестыцыі для рэалізацыі сваіх праектаў.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Камітэт эканомікі Магілёўскага аблвыканкама, УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва» і ГА «Інвестыцыйны клуб «ДЭКРА».

Праграма форуму ўключала выступленні аўтараў бізнес-ідэй, бітвы стартапаў, краш-тэсты ідэй, нетворкінг з бізнесменамі інвестарамі і ментарамі. Усяго ўдзельнікі форуму прадставілі 25 стартапаў, якія можна ўкараніць у медыцыне, сельскай гаспадарцы, у побыце, адукацыі, у IT-сферы. У іх ліку адукацыйная платформа для ўрачоў, люстраныя панэлі для цяпліц, кашалёк для захоўвання крыптаактываў, свяцільня біядынамічнага асвятлення, пюрэ з крапівы і інш.

Правядзенне стартап-форуму «Mogilev Invest Day» уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА