23 сакавіка 2021
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у партнёрстве з Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам пачалі рэалізацыю праекта па стварэнні рэгіянальнай дзяржаўнай тыпавой лічбавай платформы «Разумны горад (рэгіён)». Мэта праекта – пабудаваць сучасную сістэму кіравання рэгіёнамі як базісу для правядзення мерапрыемстваў па комплекснай лічбавай трансфармацыі эканомікі і сацыяльнай сферы.
Адаптаваць і ўкараняць рэгіянальную дзяржаўную тыпавую лічбавую платформу «Разумны горад (рэгіён)» будуць у першую чаргу ў абласных цэнтрах і адзінаццаці гарадах (раёнах) краіны з колькасцю насельніцтва больш за 80 тыс.чалавек, вызначаных патэнцыяльнымі цэнтрамі эканамічнага росту: Гэта Орша, Баранавічы, Пінск, Наваполацк, Полацк, Мазыр, Ліда, Барысаў, Салігорск, Маладзечна і Бабруйск. Таксама ў рамках праекта прадугледжана стварэнне нацыянальнага геапартала, развіццё рэгіянальнай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры, стварэнне і развіццё тыпавых сэрвісаў у розных сферах жыцця гарадоў з наступным іх маштабаваннем. Развіццё разумных гарадоў уносіць значны ўклад у дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 11 «Устойлівыя гарады і населеныя пункты» і іншых МУР.
КАРТА САЙТА