Стартаваў адкрыты конкурс «Фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця»

Конкурс «Фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця» праводзіць Універсітэт грамадзянскай абароны МНС у рамках рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года, Нацыянальнай стратэгіі па зніжэнні рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у Рэспубліцы Беларусь на 2019-2030 гады, Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і моладзевая палітыка» на 2021-2025 гады.
Мэта конкурсу – прыцягнуць увагу маладых людзей да Мэт устойлівага развіцця і матываваць іх на актыўныя дзеянні па іх дасягненні. Каб узяць удзел у конкурсе, трэба напісаць эсэ, зняць відэа ці падрыхтаваць стэндавы даклад. Тэмы намінацый – дэмаграфічная бяспека і здаровы лад жыцця, абарона навакольнага асяроддзя, бяспека і жыццеўстойлівасць сучасных гарадоў, энергетычная бяспека краіны. Пераможцы будуць абвешчаныя 31 сакавіка. З Палажэннем конкурсу можна азнаёміцца на сайце Універсітэта грамадзянскай абароны МНС.