1 сакавіка 2024
1 сакавіка 2024 года стартаваў II Рэспубліканскі конкурс «Юныя сябры МУР», арганізаваны Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка.
Конкурс з’яўляецца другім этапам адукацыйнага праекта «Урокі ўстойлівага развіцця» і рэалізуецца Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які рэалізуецца агенцтвамі ААН у Рэспубліцы Беларусь і фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
Конкурс накіраваны на рэалізацыю сацыяльна-значнай ініцыятывы (акцыі, праекта і інш.) з мэтай прасоўвання МУР навучэнцамі. Конкурс будзе праходзіць у два этапы:
Заключнае мерапрыемства будзе праводзіцца з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Маладзёжных паслоў МУР.
Падрабязная інфармацыя аб умовах правядзення конкурсу прадстаўлена па спасылцы.
Правядзенне Рэспубліканскага конкурсу «Юныя сябры МУР» робіць унёсак у папулярызацыю ідэй і каштоўнасцяў устойлівага развіцця сярод дзяцей і моладзі.
КАРТА САЙТА