Стартаваў прыём заявак на ўдзел у конкурсе «Зялёная Еўразія» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Стартаваў прыём заявак на ўдзел у конкурсе «Зялёная Еўразія»

19 сакавіка 2023

З мэтай выяўлення эфектыўных практык, накіраваных на ўстойлівае развіццё дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, праводзіцца Міжнародны кліматычны конкурс «Зялёная Еўразія».

Прыняць удзел у конкурсе могуць камерцыйныя арганізацыі, дзяржаўныя ўстановы, органы ўлады, органы мясцовага самакіравання, некамерцыйныя арганізацыі і аб’яднанні, фізічныя асобы (грамадзяне дзяржаў-членаў ЕАЭС). Удзельнік Конкурсу можа падаць не больш за тры заявкі (практыкі) па наступных намінацыях:

  • «Чыстая энергія і энергаэфектыўнасць»;
  • «Чыстая прамысловасць»;
  • «Устойлівая сельская гаспадарка»;
  • «Нізкаўугляродны транспарт»;
  • «Зялёнае будаўніцтва»;
  • «Зялёнае фінансаванне»;
  • «Эфектыўнае абыходжанне з адходамі»;
  • «Экалагічная культура і ўцягванне насельніцтва ў кліматычную павестку»;
  • «Экалагічны і кліматычны маніторынг»;
  • «Дзяржаўная палітыка ў сферы нізкавугляроднага развіцця».

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 31 сакавіка 2023 года.

Правядзенне Міжнароднага кліматычнага конкурсу «Зялёная Еўразія» ўнясе важны ўклад у рэалізацыю Павесткі для ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА