Стартаваў прыём заявак на ўдзел у конкурсе «Зялёная Еўразія»

З мэтай выяўлення эфектыўных практык, накіраваных на ўстойлівае развіццё дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, праводзіцца Міжнародны кліматычны конкурс «Зялёная Еўразія».
Прыняць удзел у конкурсе могуць камерцыйныя арганізацыі, дзяржаўныя ўстановы, органы ўлады, органы мясцовага самакіравання, некамерцыйныя арганізацыі і аб’яднанні, фізічныя асобы (грамадзяне дзяржаў-членаў ЕАЭС). Удзельнік Конкурсу можа падаць не больш за тры заявкі (практыкі) па наступных намінацыях:
- «Чыстая энергія і энергаэфектыўнасць»;
- «Чыстая прамысловасць»;
- «Устойлівая сельская гаспадарка»;
- «Нізкаўугляродны транспарт»;
- «Зялёнае будаўніцтва»;
- «Зялёнае фінансаванне»;
- «Эфектыўнае абыходжанне з адходамі»;
- «Экалагічная культура і ўцягванне насельніцтва ў кліматычную павестку»;
- «Экалагічны і кліматычны маніторынг»;
- «Дзяржаўная палітыка ў сферы нізкавугляроднага развіцця».
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 31 сакавіка 2023 года.
Правядзенне Міжнароднага кліматычнага конкурсу «Зялёная Еўразія» ўнясе важны ўклад у рэалізацыю Павесткі для ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы.