Стартаваў рэспубліканскі конкурс «Лепшыя практыкі рэалізацыі адукацыйнага праекта «Зялёныя школы» ва ўстановах адукацыі»

У студзені-лістападзе 2024 года Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць рэспубліканскі конкурс «Лепшыя практыкі рэалізацыі адукацыйнага праекта «Зялёныя школы» ва ўстановах адукацыі».
Да ўдзелу запрашаюцца кіруючыя і педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі, устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Асноўныя намінацыі конкурсу: «Экалагічны праект», «Мадэль экалагічнага выхавання», «Экалагічны часопіс».
Правядзенне рэспубліканскага конкурсу «Лепшыя практыкі рэалізацыі адукацыйнага праекта «Зялёныя школы» ва ўстановах адукацыі» выявіць эфектыўныя практыкі рэалізацыі адукацыйнага праекта «Зялёныя школы», зробіць уклад ва ўдасканаленне метадычнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 12, 13 і іншых МУР.
Падрабязней з умовамі правядзення конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы.