1

Статыстычны зборнік аб сацыяльным становішчы і ўзроўні жыцця насельніцтва апублікаваны ў Беларусі

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў статыстычны зборнік «Сацыяльнае становішча і ўзровень жыцця насельніцтва Рэспублікі Беларусь».

У зборніку прадстаўлена афіцыйная статыстычная інфармацыя, якая характарызуе розныя аспекты ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва Рэспублікі Беларусь у 2019–2024  гадах.

Акрамя таго, у зборніку:

  • адлюстраваны асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі, якія характарызуюць дэмаграфічныя працэсы, рынак працы, дынаміку і структуру грашовых даходаў насельніцтва, выдаткі і спажыванне хатніх гаспадарак, а таксама распаўсюджанасць малазабяспечанасці сярод насельніцтва (хатніх гаспадарак);
  • прадстаўлена інфармацыя аб жыллёвых умовах, стане здароўя і медыцынскім абслугоўванні насельніцтва, пенсіённым забеспячэнні і сацыяльнай абароне асобных катэгорый насельніцтва, адукацыі, культуры і стане навакольнага асяроддзя;
  • змяшчаюцца статыстычныя паказчыкі, якія характарызуюць развіццё спажывецкага рынку тавараў і паслуг, сеткі ўстаноў турызму і адпачынку, распаўсюджанасць выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;
  • прадстаўлены асобныя паказчыкі нацыянальнага пераліку паказчыкаў Мэт устойлівага развіцця.

Прадастаўленняў дакладнай і своечасовай статыстычнай інфармацыі ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.