Статыстыка Беларусі будзе давацца ў электронным выглядзе з 2023 года

З мэтай акумуляваць усе справаздачы ў адным пункце доступу з 1 студзеня 2023 года прадастаўленне ўсёй статыстычнай справаздачнасці Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь будзе ажыццяўляцца ў электронным выглядзе. Поўны пераход на электронны фармат таксама ажыццявяць і ўсе вытворцы статыстычнай інфармацыі – Нацыянальны банк, Міністэрства фінансаў, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства аховы здароўя і іншыя.
Акрамя таго, Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь працягвае працу па інтэграванні сатэлітных рахункаў у сістэму нацыянальных рахункаў, рэалізацыі магчымасці прадстаўлення рэспандэнтамі справаздачнасці з дапамогай любога браўзэра з выкарыстаннем ID-карт, укараненню ў выбарачнае абследаванне хатніх гаспадарак па занятасці новай класіфікацыі статусу ў занятасці, а таксама ўкараненню ГІС-тэхналогій у сістэму маніторынгу Мэт устойлівага развіцця і статыстычны бізнес-рэгістра.
Развіццё дзяржаўнай статыстыкі і ўдасканаленне механізмаў яе атрымання садзейнічае прадастаўленню дакладнай і своечасовай інфармацыі, што ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб развіцці статыстыкі ў Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/interview/view/tsifrovizatsija-konfidentsialnost-i-edinaja-sistema-statdannyh-medvedeva-o-razvitii-belstata-8328/.