1

Стратэгія лічбавага развіцця на 2026-2030 гады распрацоўваецца ў Беларусі

З мэтай далейшага лічбавага развіцця краіны, паслядоўнай лічбавай трансфармацыі эканамічнай дзейнасці і дзяржаўнага кіравання, а таксама забеспячэння лічбавага лідэрства ў Беларусі распрацоўваецца Стратэгія лічбавага развіцця краіны на 2026-2030 гады.

За 2023 год была праведзена ацэнка ўзроўню лічбавага развіцця практычна ўсіх прадпрыемстваў, падпарадкаваных дзяржаве. На падставе гэтых даных ужо сфарміраваны доўгатэрміновыя мэты развіцця на 2026-2030 гады, а таксама прагнозныя паказчыкі, якія будуць закладвацца ў Стратэгію і тэхнічныя рэкамендацыі па яе фарміраванні для органаў дзяржаўнага кіравання і тэрытарыяльных адзінак.

Стратэгія лічбавага развіцця будзе закранаць тры ўзроўні: рэгулятар лічбавага развіцця, галіновую эканоміку (рэгіёны), асобныя арганізацыі. Асноўнымі стратэгічнымі напрамкамі вызначаны: лічбавыя паслугі, даныя і адыход ад ручнога кіравання да прэдыкатыўнага.

Таксама, у рамках Стратэгіі будуць выбудаваны механізмы ўмоў лічбавага развіцця, парадак узаемадзеяння і інструменты для рэалізацыі гэтай стратэгіі, прапанаваны прыярытэтны сцэнарый лічбавага ўзаемадзеяння, створаны метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні даменных стратэгій органаў дзяржаўнага і тэрытарыяльнага кіравання.

Распрацоўка і рэалізацыя палажэнняў Стратэгіі лічбавага развіцця краіны на 2026-2030 гады ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.

Крыніца інфармацыі