Студэнты БДЭУ вывучылі ўзаемасувязь падаткаабкладання і МУР - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Студэнты БДЭУ вывучылі ўзаемасувязь падаткаабкладання і МУР

25 лютага 2025

24 лютага 2025 года студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта прынялі актыўны ўдзел у вучэбных занятках на тэму «Стымулюючыя і дэ-стымулюючыя эфекты падаткаабкладання».

Асноўнай мэтай занятку з’яўлялася вывучэнне ролі і месца падаткаабкладання ў стварэнні інстытуцыйнага асяроддзя для рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця.

У форме дзелавой гульні студэнты прааналізавалі рэгулюючыя меры падаткаабкладання, якія дзяржавы, у тым ліку і Рэспубліка Беларусь, могуць прадпрымаць для мабілізацыі ўнутраных рэсурсаў для дасягнення МУР. Таксама студэнты азнаёміліся са спосабамі падатковага стымулявання па барацьбе са змяненнем клімату, выкарыстанні чыстай энергіі, укараненні экалагічных вытворчасцей і інш. У выніку мерапрыемства студэнты на прыкладах канкрэтных эканомік змаглі ацаніць як важнасць, так і складанасць прымянення падатковых інструментаў, а таксама ўпэўніліся ў неабходнасці комплексных намаганняў і партнёрства для дасягнення МУР.

Эфектыўнае выкарыстанне падатковых магчымасцей дапамагае павысіць устойлівасць эканомікі і ўносіць уклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

КАРТА САЙТА