23 красавіка 2021
Пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2020 г. № 81 «Аб зацверджанні і ўвядзенні ў дзеянне будаўнічых нормаў СН 3.02.12-2020» у Беларусі былі зацверджаныя новыя будаўнічыя нормы, якія тычацца стварэння інфраструктуры для фізічна аслабленых асоб. Да фізічна аслабленых асоб адносяцца пажылыя людзі, людзі з пашкоджаннем апорна-рухальнага апарата, хранічнымі захворваннямі або траўмамі, цяжарныя жанчыны, дзеці дашкольнага ўзросту, дарослыя з дзецьмі на руках або ў вазках.
Новыя будаўнічыя нормы вызначаюць патрабаванні да праектавання даступнага асяроддзя для жылых дамоў, грамадскіх і вытворчых будынкаў, а таксама пры рамонце і мадэрнізацыі будынкаў. Паводле новых нормаў каля будынка павінен быць пандус або пад’ёмная прылада, шлях да ліфта павінен быць без прыступак, а выключальнікі асвятлення і прыборы ўліку электрычнасці павінны размяшчацца ў даступных месцах.
Стварэнне даступнага асяроддзя з’яўляецца важным укладам у дасягненне Мэт устойлівага развіцця 10 «Памяншэнне няроўнасці» і 11 «Устойлівыя гарады і населеныя пункты».
КАРТА САЙТА