1

Стварэнне электроннага ўрада – адзін з нацыянальных прыярытэтаў Рэспублікі Беларусь

Развіццё электроннага ўрада, інфармацыйных тэхналогій і цыфравізацыі можа быць інавацыйным рашэннем па прадастаўленні дзяржаўных паслуг падчас пандэміі Covid-19, а таксама укладам у дасягненне Мэт устойлівага развіцця 9 «Стварэнне трывалай інфраструктуры, спрыянне ўстойлівай індустрыялізацыі і інавацыям» і 11 «Забеспячэнне адкрытасці, бяспекі, жыццястойкасці і экалагічнай устойлівасці гарадоў і населеных пунктаў».

На сённяшні момант у Рэспубліцы Беларусь рэалізуецца Дзяржаўная праграма развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства, у адпаведнасці з якой развіваецца нацыянальная інфармацыйна-камунікацыйная інфраструктура, ствараюцца новыя базавыя кампаненты электроннага ўрада, укараняюцца лічбавыя рашэнні ў сферах адукацыі, аховы здароўя і ліцэнзавання, удасканальваецца заканадаўства ў сферы інфарматызацыі, выбудоўваецца сістэма ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, арганізуецца сістэмная экспертная, фінансавая, адукацыйная і навуковая падтрымка лічбавай трансфармацыі эканомікі.

У рэйтынгу па індэксе гатоўнасці да электроннага ўрада Рэспубліка Беларусь заняла 40 месца. У параўнанні з 2018 годам дадзены індэкс вырас на 5,8 %.

Больш падрабязна аб дзяржаўных праграмах, якія звязаныя з лічбавымі пераўтварэннямі, і перспектывах развіцця электроннага ўрада ў Рэспубліцы Беларусь можна пачытаць на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь па спасылцы.