Супергероі для супермэтаў — абвешчаны конкурс на лепшага супергероя ці супергераіню для дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Супергероі для супермэтаў — абвешчаны конкурс на лепшага супергероя ці супергераіню для дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця

2 лістапада 2018

З 24 верасня па 20 лістапада 2018 у Беларусі пройдзе конкурс коміксаў сярод моладзі «Супергероі для супермэтаў». Прыдумай свайго супергероя або супергераіню і распавядзі ў коміксе, як ён / яна дапамагае Беларусі дасягаць Мэтаў ўстойлівага развіцця.

Аўтарскі комікс можа быць выкананы ў любой тэхніцы і стылі, на паперы (не больш за фармат А2) або ў графічным рэдактары (у фармаце .jpg або .png). Прыняць удзел у конкурсе могуць маладыя людзі ва ўзросце 12-22 гадоў.

Гатовы комікс разам з запоўненай формай заяўкі (16 KB) да 20 лістапада ўключна дасылай на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Кірава 17, оф.301, Праграма развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь з паметкай «На конкурс коміксаў на лепшага супергероя, супергераіню для дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця «Супергероі для Супермэтаў» альбо па электроннай пошце: sdgs.in.belarus@gmail.com.

Кожны ўдзельнік або група можа прадставіць на конкурс толькі адну працу.

Пераможцаў конкурсу на ўрачыстай цырымоніі ўзнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, а вынікі конкурсу і працы пераможцаў будуць апублікаваныя на сайце sdgs.by.

Конкурс праводзіцца ў рамках праекта «Падтрымка дзейнасці Нацыянальнага каардынатара па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця і ўмацаванне ролі Парламента ў дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця», які фінансуецца ПРААН, ЮНІСЭФ, ЮНФПА ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы мясцовага сацыяльнага фонду «Добра» і Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» і Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА».

Форма заяўкі (16КВ)

КАРТА САЙТА