17 чэрвеня 2024
Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Хаменка назначаны Нацыянальным каардынатарам па дасягненню Мэт устойлівага развіцця. Адпаведны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падпісаны 17 чэрвеня 2024 года.
У адпаведнасці з дакументам Валерый Бельскі вызвалены ад гэтай пасады.
Дзейнасць Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця накіравана на каардынацыю намаганняў па дасягненні МУР і рэалізуецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2017 г. №181 «Аб Нацыянальным каардынатары па дасягненні Мэт устойлівага развіцця».
КАРТА САЙТА