Сёння стартуе Глабальны тыдзень, прысвечаны Мэтам ўстойлівага развіцця - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Сёння стартуе Глабальны тыдзень, прысвечаны Мэтам ўстойлівага развіцця

20 верасня 2019

20-30 верасня 2019 года па ўсім міры пройдзе найбуйнейшы Глабальны тыдзень дзеянняў у падтрымку Мэтаў ўстойлівага развіцця (Act4SDGs). Глабальны тыдзень мабілізуе грамадскасць ва ўсім свеце для садзейнічання Мэтам ўстойлівага развіцця ў час сустрэчы сусветных лідэраў у штаб-кватэры ААН у рамках пяці знакавых самітаў: Саміту па клімаце, Пасяджэнні высокага ўзроўню ААН па пытанні аб усеагульным ахопе паслугамі аховы здароўя, першага Саміту па МУР пасля прыняцця Позвы 2030 у галіне ўстойлівага развіцця, Дыялогу на высокім узроўні па пытанні аб фінансаванні развіцця і сярэднетэрміновага агляду праграмы «Шлях Самоа». Мэта акцыі – салідарныя дзеяньні ў падтрымку актыўных грамадзян па ўсім свеце, уключаючы школьныя кліматычныя забастоўкі Fridays for Future і кампанію грамадскіх арганізацый #StandTogetherNow.

У мінулым годзе ў акцыі прынялі ўдзел больш за мільён людзей ў 1243 гарадах у 142 краінах. У гэтым годзе чакаецца яшчэ больш удзельнікаў, якія заклікаюць паскорыць ўкараненне Позвы 2030. Гэта асабліва важна, бо ўпершыню з прыняцця МУР ў 2015 годзе кіраўнікі дзяржаў разгледзяць прагрэс у іх імплементацыі на саміце ААН, прысвечаным МУР. Самыя выбітныя акцыі Глабальнага тыдню будуць прадстаўлены на Тыдні высокага ўзроўню ААН.

Калектыўная работа па мабілізацыі намаганняў асабліва важная на фоне пяці буйных самітаў, на якіх разглядаюцца некаторыя з найбольш вострых праблем сучаснасці, у тым ліку змяненне клімату, усеагульны ахоп паслугамі аховы здароўя, малыя астраўныя дзяржавы і фінансаванне развіцця ў дадатак да Мэтаў ўстойлівага развіцця.

Як падтрымаць Глабальны тыдзень?

Арганізаваць акцыю: зарэгістравацца, пазначыць акцыю на мапе і задакументаваць яе з дапамогай фота і відэа, выкарыстоўваючы хэштэг #Act4SDGs.

Распаўсюдзіць інфармацыю пра акцыю: знайсці натхняльныя ідэі, відэа і пасланні на розных мовах можна тут.

Наш свет і наша будучыня знаходзяцца пад пагрозай. Мы дасягнулі пэўнага прагрэсу, але ўсё яшчэ далёкія ад выканання абяцанняў, дадзеных усімі дзяржавамі ў 2015 годзе па рэалізацыі Позвы ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і 17 Мэтаў ўстойлівага развіцця (МУР), а таксама стварэння мірнай і квітнеючай будучыні на планеце, дзе інтарэсы ўсіх будуць улічаныя. МУР будуць дасягнуты толькі ў тым выпадку, калі ўсе будуць дзейнічаць. Многія людзі і арганізацыі паўсюдна ўносяць пазітыўныя змены ў сваю працу, асабістае і грамадскае жыццё ў інтарэсах МУР. Кожнае дзеянне мае значэнне, і мы запрашаем кожнага чалавека і арганізацыю далучыцца да глабальнага руху за дасягненне МУР.

КАРТА САЙТА