Тэматычная канферэнцыя па Мэтам устойлівага развіцця прайшла ў Століне - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Тэматычная канферэнцыя па Мэтам устойлівага развіцця прайшла ў Століне

27 жніўня 2023

25 жніўня 2023 года ў рамках XVII Рэспубліканскага экалагічнага форуму адбылася канферэнцыя «Міжсектаральнае супрацоўніцтва ў кантэксце дасягнення Мэт устойлівага развіцця (МУР)».

Канферэнцыя мае важнае значэнне з улікам удзелу беларускай дэлегацыі ў Саміце па МУР, які пройдзе ў верасні гэтага года ў Нью-Йорку. Беларусь прадставіць дасягненні краіны па рэалізацыі Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2023 года.

У рамках канферэнцыі абмяркоўваліся такія пытанні як:

  • прагрэс Рэспублікі Беларусь у дасягненні МУР на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях з акцэнтам на ахову навакольнага асяроддзя і змяненне клімату;
  • сістэмныя рашэнні па кліматычным парадку дня на аснове міжсектаравага падыходу ў кантэксце ўстойлівага развіцця;
  • фінансаванне Мэт устойлівага развіцця.

Правядзенне канферэнцыі «Міжсектаральнае супрацоўніцтва ў кантэксце дасягнення Мэт устойлівага развіцця (МУР)» зробіць уклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА