Трэнінг па Ключавых індыкатарах справаздачнасці па МУР прайшоў у Мінску

16 чэрвеня 2023 года ў Мінску прайшоў трэнінг па Ключавых індыкатарах справаздачнасці па Мэтам устойлівага развіцця, арганізаваны Канферэнцыяй ААН па гандлі і развіццю (ЮНКТАД), Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі трэнінгу азнаёміліся са справаздачнасцю прадпрыемстваў у галіне ўстойлівага развіцця, вынікамі тэматычнага даследавання ў краінах Еўразійскага рэгіёну, структурай Кіраўніцтва па асноўных паказчыках для справаздачнасці прадпрыемстваў аб укладзе ў дасягненне мэт у галіне ўстойлівага развіцця, прынцыпамі складання справаздачнасці ў галіне ўстойлівага развіцця, а таксама эканамічным і экалагічным вымярэннем ключавых індыкатараў на прыкладзе тэматычнага даследавання ў Беларусі.
Кіраўніцтва па асноўных паказчыках для справаздачнасці прадпрыемстваў аб укладзе ў дасягненне Мэт у галіне ўстойлівага развіцця даступна па спасылцы.