Тыдзень беларускай навукі праходзіць у Беларусі

З 20 па 26 студзеня 2025 года Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць Тыдзень беларускай навукі, прымеркаваны да Дня беларускай навукі, які штогод адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.
У рамках Тыдня беларускай навукі прадугледжана правядзенне шэрагу мерапрыемстваў, у тым ліку:
- Рэспубліканская канферэнцыя навучэнцаў «Першы крок у навуку» (20-21 студзеня). У мерапрыемстве прымуць удзел больш за 700 старшакласнікаў краіны.
- Адборачны тур рэспубліканскага моладзевага праекта «100 ідэй для Беларусі» (21 студзеня). Падчас мерапрыемстваў запланавана правядзенне выставы і публічнай абароны навукова-тэхнічных распрацовак.
- Рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі (23 студзеня).
- Выстаўка дасягненняў і найбольш значных вынікаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь.
Правядзенне Тыдня беларускай навукі ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 9 і іншых МУР.
.