17 верасня 2025
16–22 верасня 2025 года ў Беларусі праходзіць Тыдзень мабільнасці – міжнародная кампанія, накіраваная на павышэнне дасведчанасці аб уплыве транспарту на навакольнае асяроддзе і здароўе.
Ва ўсіх рэгіёнах краіны прадугледжана насычаная праграма мерапрыемстваў па папулярызацыі веларуху, выкарыстання электратранспарту, сродкаў персанальнай мабільнасці. Праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы, велапрабегі, інфармацыйна-агітацыйныя, культурна-забаўляльныя мерапрыемствы. Арганізавана работа зон экалагічнай накіраванасці.
Завершыцца Тыдзень мабільнасці 22 верасня акцыяй «Дзень без аўтамабіля» пад дэвізам «Мабільнасць для кожнага». У гэты дзень аўтаўладальнікі змогуць перамяшчацца на метро і грамадскім транспарце бясплатна пры прад’яўленні вадзіцельскага пасведчання і пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку.
Па дадзеных Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, правядзенне Дня без аўтамабіля дазваляе прадухіліць 100–200 тон вугляродных выкідаў за год.
Скарачэнне выкідаў у атмасферу ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 12, 13 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА