1

Тыдзень мабільнасці стартаваў у Беларусі

16–22 верасня 2024 г. у Беларусі праходзіць Тыдзень мабільнасці.

Мэтай правядзення Тыдня мабільнасці з’яўляецца нагадаць аб негатыўным уплыве аўтамабільнага транспарту на навакольнае асяроддзе і падштурхнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыўных сродкаў перамяшчэння.

На працягу ўсяго тыдня ў Беларусі будуць праходзіць розныя мерапрыемствы па папулярызацыі альтэрнатыўных відаў транспарту: велапрабегі, экскурсіі, выставы, паказальныя выступленні, майстар-класы. Таксама запланавана шырокая інфармацыйная кампанія – у сродках масавай інфармацыі рэгулярна будуць асвятляцца праблемы забруджвання паветра, а таксама задачы і мэты Тыдня мабільнасці і экалагічнай акцыі «Дзень без аўтамабіля».

Завершыцца Тыдзень мабільнасці экалагічнай акцыяй «Дзень без аўтамабіля». У 2024 годзе акцыя пройдзе пад дэвізам «Беларусь за чыстае паветра». У гэты дзень, 22 верасня, аўтаўладальнікі змогуць перамяшчацца на метро і грамадскім транспарце бясплатна. Для гэтага ім трэба будзе прад’явіць вадзіцельскае пасведчанне і пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку.

Скарачэнне выкідаў у атмасферу ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 12, 13 і іншых МУР.