10 лістапада 2024
З 18 па 22 лістапада 2024 г. пад слоганам «Бізнес думае пра будучыню» ў Беларусі будзе праходзіць Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва, які завершыць марафон мерапрыемстваў па абмеркаванні актуальных пытанняў развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі.
Праграмай Беларускага тыдня прадпрымальніцтва запланавана правядзенне больш як 80 мерапрыемстваў, накіраваных на прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да тэмы прадпрымальніцтва, а таксама інфармаванне суб’ектаў прадпрымальніцтва аб рабоце, што праводзіцца ў краіне па развіццю прадпрымальніцкай дзейнасці. У ліку мерапрыемстваў: канферэнцыі, круглыя сталы, майстар-класы, прамыя тэлефонныя лініі, вэбінары і інш.
Кожны дзень Тыдня будзе прысвечаны канкрэтнаму напрамку: развіццю маладзевага прадпрымальніцтва – 18 лістапада, суб’ектам інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу – 19 лістапада, рабоце бізнес-саюзаў і саветаў па развіццю прадпрымальніцтва – 20 лістапада, узаемадзеянню парламента і прадпрымальнікаў – 21 лістапада, узнагароджанню лепшых суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці (пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Прадпрымальнік года») – 22 лістапада.
Правядзенне Беларускага тыдня прадпрымальніцтва ўносіць важны ўклад у рэалізацыю стратэгіі развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Беларусі, а таксама Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
КАРТА САЙТА