Тыдзень прадпрымальніцтва стартаваў у Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Тыдзень прадпрымальніцтва стартаваў у Беларусі

24 кастрычніка 2023

З 23 па 27 кастрычніка 2023 года праходзіць Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва. У 2023 годзе акцэнт Беларускага тыдня прадпрымальніцтва зроблены на раскрыцці патэнцыялу рэгіёнаў.

Удзел у мерапрыемстве бяруць прадстаўнікі дзяржаўных органаў, бізнесу і аб’яднанняў прадпрымальнікаў, суб’екты інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва, навукі, адукацыі, маладзёжных аб’яднанняў, грамадзяне, зацікаўленыя ў адкрыцці ўласнай справы.

Праграма Тыдня прадугледжвае правядзенне сустрэч, перагавораў і дыялогавых пляцовак, накіраваных на кансалідацыю дзелавой супольнасці, удасканаленне ўмоў вядзення бізнесу, прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да тэмы развіцця прадпрымальніцтва, інфармаванне суб’ектаў прадпрымальніцтва аб праводзімай рабоце па развіццю рэгіёнаў.

Падрабязны план мерапрыемстваў Беларускага тыдня прадпрымальніцтва даступны па спасылцы.

Правядзенне Тыдня прадпрымальніцтва ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 8 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА