У 12 рэгіёнах Беларусі пройдзе конкурс ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У 12 рэгіёнах Беларусі пройдзе конкурс ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва

25 студзеня 2021

Конкурс ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва праходзіць у 12 рэгіёнах і накіраваны на падтрымку кластарных ініцыятыў – ініцыятывы, заснаваныя на кааперацыі паміж некалькімі ўдзельнікамі і накіраваныя на стварэнні кластара, а таксама сацыяльна значных ініцыятыў – ініцыятывы, накіраваныя на вырашэнне сацыяльных праблем, развіццё інклюзіі або дапамогу сацыяльна ўразлівым групам. Падаць заяўку на ўдзел у конкурсе можна на сайце конкурсу.

Адной з умоў конкурсу з’яўляецца адпаведнасць праектнай ідэі адной або некалькім Мэтам устойлівага развіцця, у тым ліку МУР: 5 «Гендэрная роўнасць», 8 «Годная праца і эканамічны рост», 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі ды інфраструктура», 10 «Памяншэнне няроўнасці», 17 «Партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця».

Першы Конкурс ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва прайшоў у чэрвені-жніўні 2020 года. У рамках правядзення конкурсу было атрымана 177 заявак, пераможцамі сталі 8 кластарных і 25 сацыяльна значных ініцыятыў, рэалізацыя якіх пачнецца ў 2021 годзе. Азнаёміцца з вынікамі конкурсу можна па спасылцы.

Конкурс ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва праводзіцца ў рамках Праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

КАРТА САЙТА