У 2023 годзе ў Беларусі адрамантуюць амаль 2,5 тыс. км дарог

У адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай «Дарогі Беларусі» на 2021-2025 гады, у 2023 годзе запланаваны рамонт і рэканструкцыя 37 мастоў на дарогах рэспубліканскага значэння, 1084 км па рэспубліканскай сетцы дарог, 1413 км – па мясцовай сетцы.
Усяго за 2021-2025 гады плануецца выканаць:
- бягучы рамонт 4300 км рэспубліканскіх аўтамабільных дарог і 7000 паг. м мастоў і пуцеправодаў і капітальны рамонт 300 км дарог і 3850 паг. м мастоў і пуцеправодаў;
- адрамантаваць, рэканструяваць і ўзвесці не менш як 7000 км мясцовых аўтамабільных дарог і 137 дарожных збудаванняў.
Рамонт і рэканструкцыя дарожных пакрыццяў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб рамонце дарог Беларусі ў 2023 годзе можна азнаёміцца па спасылцы.