1

У абноўлены закон аб прававых актах ўнесена патрабаванне аб адпаведнасці Мэтам устойлівага развіцця

Абноўлены закон «Аб нарматыўных прававых актах» прыняла Палата прадстаўнікоў і ўзгадніў  Савет рэспублікі, а 17 ліпеня 2018 года яго падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. У ліку абнаўленняў — патрабаванне аб адпаведнасці нарматыўных актаў Мэтам устойлівага развіцця.

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах» вызначае сістэму і віды прававых актаў, працэсы іх падрыхтоўкі, прыняцця і ўступлення ў сілу ў Беларусі. У апошні раз змены ў яго ўносіліся ў 2009 годзе.

Патрабаванне аб адпаведнасці Мэтам устойлівага развіцця абавязвае абгрунтоўваць неабходнасць для выдання прававога акта у тым ліку з улікам Мэтаў. Гэта азначае, што новыя прававыя акты будуць распрацоўвацца з улікам глабальных задач, якія стаяць перад сусветнай супольнасцю. А ўключэнне Мэтаў у корпус дзяржаўных дакументаў дазволіць Беларусі актыўна ўкараняць Мэты ўстойлівага развіцця на ўсіх узроўнях.

Закон уступіць у сілу з 1 лютага 2019 года. Акрамя патрабавання аб адпаведнасці МУР, закон таксама прадугледжвае замацаванне інстытутаў публічнага абмеркавання, ацэнкі праектаў нарматыўных прававых актаў на адпаведнасць міжнародным дамовам, навуковае суправаджэнне нарматворчай дзейнасці. Поўны спіс змен апублікаваны на сайце Pravo.by.