У Баранавічах абмеркавалі канцэпцыю «разумнага горада»

27 сакавіка 2020 г. у Баранавічах адбылася рабочая сустрэча па абмеркаванню канцэпцыі «разумны горад» для Баранавічаў і плана яе рэалізацыі. Таксама на сустрэчы абмеркавалі лічбавую трансфармацыю ўсіх сфер эканомікі, падыходы ў Рэспубліцы Беларусь да пабудовы «разумных гарадоў», стварэнне ўстойлівай гарадской інфраструктуры, стварэнне ў рэгіёнах роўных магчымасцяў для дасягнення высокага ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, забеспячэнне камфортных умоў пражывання чалавека з дапамогай укаранення інавацыйных лічбавых рашэнняў.
У далейшым плануецца распрацаваць сістэму паказчыкаў ацэнкі рашэнняў «разумнага горада» і адаптаваць тыпавую канцэпцыю развіцця «разумных гарадоў» у Рэспубліцы Беларусь для асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у рамках забеспячэння паскоранага развіцця 11 гарадоў з колькасцю больш за 80 тыс. чалавек насельніцтва, якія з’яўляюцца патэнцыяльнымі цэнтрамі эканамічнага росту (гарады Ворша, Баранавічы, Пінск, Наваполацк, Полацк, Мазыр, Ліда, Барысаў, Салігорск, Маладзечна, Бабруйск). У гэтых гарадах у якасці пілотных праектаў плануецца ажыццявіць першачарговую лічбавую трансфармацыю з далейшай перспектывай правядзення планамернай цыфравізацыі ўсіх рэгіёнаў рэспублікі.
Тыпавая канцэпцыя «разумнага горада» распрацаваная і зацверджаная Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. У ёй прыводзяцца магчымыя падыходы да арганізацыі працэсу комплекснай цыфравізацыі горада, вызначаюцца ўмовы ўкаранення і перспектывы развіцця тэхналогій «разумных гарадоў» у рэспубліцы, а таксама тлумачыцца парадак рэалізацыі мерапрыемстваў у сферы інфарматызацыі. Пілотным праектам стала адаптацыя тыпавой канцэпцыі для горада Ворша і Аршанскага раёна.
Укараненне канцэпцый «разумных гарадоў» з’яўляецца укладам у дасягненне Мэтаў eстойлівага развіцця 9 (Індустрыялізацыя, інавацыя і інфраструктура) і 11 (Устойлівыя гарады і населеныя пункты).
Фота: e-cis.info