1

У Барысаве абмеркавалі ўдасканаленне практыкі аказання паслуг перакладу мовы жэстаў

29 жніўня 2023 года на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна адбыўся рэспубліканскі семінар «Вывучэнне і ўдасканаленне практыкі аказання паслуг перакладу мовы жэстаў на аснове вопыту работы дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна».

Семінар сабраў больш за 250 удзельнікаў з усёй Беларусі. Праграма мерапрыемства ўключала азнаямленне з дзейнасцю ТЦСАН Барысаўскага раёна, практыку аказання паслуг перакладчыка мовы жэстаў, відэаканферэнцыю, квэсты, прэзентацыі сацыяльных праектаў «Сурдо-відэа-дапамога» і «Арганізацыя культурна-дасугавай дзейнасці, аздараўленчых мерапрыемстваў для людзей з інваліднасцю па слыху», а таксама абмеркаванне актуальных пытанняў узаемадзеяння тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх».

Правядзенне рэспубліканскага семінара ўнесла важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб семінары можна азнаёміцца па спасылцы.